Ахвярамі выбуху на АЗС у Гане сталі паўтары сотні чалавек

5 июня 2015

Інцыдэнт адбыўся напярэдадні ў Акры. У момант трагедыі ў горадзе ішоў моцны лівень. На запраўцы людзі спрабавалі схавацца ад непагадзі. Паводле папярэдніх звестак, выбух адбыўся з-за таго, што дажджавая вада вынесла частку паліва з запраўкі і зрабіла яго даступным адкрытаму агню. У краіне абвешчана трохдзённая жалоба.