Ахвярамі апоўзня ў Кітаі сталі 20 чалавек

23 января 2024

Аддалены горны раён на паўднёвым захадзе Кітая накрыў апоўзень. Яго ахвярамі сталі 20 чалавек, целы якіх атрымалася выцягнуць з-пад завалаў. Лёс яшчэ 24 грамадзян невядомы.

У выратавальных працах удзельнічаюць больш за тысячу спецыялістаў і 150 адзінак спецтэхнікі. З зоны бедства эвакуіравалі амаль тысячу жыхароў.