Ахвярамі тыднёвых снегападаў у Японіі сталі 19 чалавек

17 февраля 2014
Завея суправаджаецца рэзкімі парывамі ветру да 45 метраў за секунду. Аэрапорты Японіі з-за складаных умоў надвор'я адмяняюць міжнародныя рэйсы. На дарогах - хаос. Сотні тысяч дамоў засталіся без святла. Сіноптыкі гавораць, што на гэтым тыдні японцаў чакаюць новыя завеі. У горных раёнах ёсць небяспека сходу снежных лавін.