Ахвярамі бамбардзіровак Емена сталі мінімум 560 чалавек

8 апреля 2015

Ахвярамі бамбардзіровак  Емена сталі мінімум 560 чалавек, у тым ліку 74 дзіцяці. Пра гэта паведаміла Сусветная арганізацыя аховы здароўя. Амаль 2 тысячы чалавек былі параненыя, большасць пацярпелых - мірныя жыхары. Раней Чырвоны Крыж заклікаў кааліцыю пад кіраўніцтвам Саудаўскай Аравіі ўсталяваць у Емене гуманітарную паўзу і адкрыць усе паветраныя, наземныя і марскія шляхі, каб даставіць дапамогу людзям, што трапілі ў агонь грамадзянскай вайны. Першы самалёт з персаналам Чырвонага Крыжа  прыбыў у Сану толькі напярэдадні. Другі (з гуманітарным грузам) адправіцца сёння.