Ахвяраў тайфуна на Філіпінах можа быць у пяць разоў больш

13 ноября 2013

Ахвярамі магутнага тайфуна на Філіпінах сталі, сама меней, дзве з паловай тысячы чалавек. Такія звесткі тэлеканалу SNN у інтэрв'ю паведаміў прэзідэнт гэтай краіны Бенігна Акіна. Аднак мясцовыя СМІ мяркуюць, што загінулі каля 10 тысяч грамадзян. Без прыстанку засталіся 650 тысяч чалавек, колькасць пацярпелых складае каля 10 мільёнаў. На астравах дзейнічае становішча аб нацыянальным бедстве. Яно мае на мэце дзяржрэгуляванне цэн на прадукты харчавання і прадметы першай неабходнасці, а таксама строгія меры барацьбы са спекуляцыяй. На дапамогу Філіпінам сваіх ратавальнікаў накіравалі Расія, ЗША, Аўстралія і шэраг суседніх краін.