Новы пелетны завод з'явіцца ў Беларусі

27 апреля 2021

Новы пелетны завод пабудавалі ў Ганцавіцкім раёне. Вытворчасць рыхтуецца да запуску. На прадпрыемстве будуць выпускаць паліўныя гранулы з пілавіння, дранкі і іншых адходаў дрэваапрацоўкі. За год будуць выпускаць 20 тысяч тон пелет, іх плануюць адпраўляць на экспарт у краіны Еўрасаюза. Цэх пабудавалі побач з участкам лесапілавання, які ўжо існаваў. 

Запуск завода стане часткай дзяржпраграмы развіцця дрэваапрацоўчых вытворчасцяў. Яна ўжо другая ў Брэсцкай вобласці. Першы пелетны завод летась пачаў працаваць у Пружанскім раёне.