Спякота ў Беларусі б'е рэкорды чатыры дні запар

10 августа 2015

Напярэдадні ў Мінску абноўлены гістарычны максімум - 35,4 градусы. Такой спёкі 9 жніўня ў сталіцы не было 86 гадоў. Абсалютны рэкорд за ўвесь перыяд метэаназіранняў быў у Брэсце - 36,7 з плюсам. Пабіты і рэкорд дня ў Гродне.

У краіне захоўваецца чырвоны ўзровень небяспекі. Сіноптыкі адзначаюць, што спёка не адступіць да выхадных. З-за спякоты па-ранейшаму закрытыя для наведвання лясы, а таксама больш за 30 зон адпачынку ля вады.