Расійскія СМІ: К. Зіновіч блізкі да пераходу ў "Лакаматыў"

8 июня 2021

Выхаванец футбольнага клуба "Мінск" і паўабаронца галоўнай каманды "гараджан" Кірыл Зімновіч блізкі да пераходу ў маскоўскі "Лакаматыў", перадаюць нашы расійскія калегі з федэральнага спартыўнага тэлеканала. У гэтым сезоне 18-гадовы Зіновіч стаў гульцом стартавага складу "Мінска". У чэмпіянаце Беларусі ён правёў 11 матчаў у асноўным складзе, забіў 3 мячы і аддаў 2 галявыя перадачы.