Жанну Фрыске пахаваюць у Падмаскоўі

16 июня 2015

Жанну Фрыске пахаваюць на Нікола-Архангельскіх могілках у Падмаскоўі. Бацька вядомай расійскай спявачкі паведаміў прэсе падрабязнасці смерці сваёй дачкі. Апошнія тры месяцы Жанна Фрыске знаходзілася ў коме. Сям'я не хацела расказваць гэта грамадскасці. 

Нагадаем, артыстка памерла ўчора позна вечарам у доме сваіх бацькоў. Паўтара года Фрыске змагалася з неаперабельным ракам галаўнога мозгу. Пасля лячэння ў Кітаі і ЗША яна пайшла на папраўку. Зараз яе двухгадовы сын Платон і муж Дзмітрый Шэпелеў знаходзяцца ў Балгарыі. 8 ліпеня спявачцы споўніўся б 41 год.