Заўтра ў Францыі стартуе агульнанацыянальная забастоўка

4 декабря 2019
Пасольства Беларусі ў Парыжы рэкамендуе грамадзянам часова ўстрымацца ад паездак у Францыю. Заўтра тут пройдзе бестэрміновая агульнанацыянальная забастоўка. Насельніцтва выступіць супраць нашумелай пенсіённай рэформы. Праваахоўнікі не выключаюць, што вулічныя мітынгі могуць перарасці ў беспарадкі і пагромы. У Парыжы, яго прыгарадах і іншых буйных гарадах чакаецца калапс усіх відаў транспарту. Закрыты будуць адміністрацыйныя і навучальныя ўстановы, магазіны, рэстараны і кафэ.