Заўтра ў пракат выходзіць фільм жахаў "Яно"

6 сентября 2017

У чаканні рэкордных збораў. Заўтра ў пракат выходзіць фільм жахаў "Яно" пра клоўна Пенівайза, які знішчае дзяцей з дапамогай іх патаемных кашмараў. У аснове сюжэту - адзін з самых вядомых раманаў пісьменніка Стывена Кінга, які паглядзеў і змог ацаніць карціну. Стывен Кінг прызнаўся, што паглядзеў хорар двойчы і нават не мог уявіць сабе, што экранізацыя атрымаецца такой эфектнай. Відавочна, Кінг мае рацыю, бо цыркавыя артысты Расіі ўжо выступілі супраць пракату фільма пра клоўна-забойцу.