Заўтра ў Нарвегіі стартуюць вучэнні НАТА "Адзіны трызубец 2018"

24 октября 2018

Удзел у манеўрах прымуць 29 краін - членаў альянсу. Таксама да іх далучацца партнёры - Швецыя і Фінляндыя. Плануецца адпрацоўка вучэбна-баявых задач ва ўсіх сферах - у паветры, на зямлі, моры і ў кібернетычнай прасторы. Усяго ў вучэннях будуць задзейнічаны каля 50 тысяч вайскоўцаў, 250 самалётаў, 65 караблёў і 10 тысяч транспартных сродкаў.

Такім чынам, Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг фактычна падтрымаў пазіцыю Дональда Трампа, які, нагадаем, абвінаваціў Маскву ў парушэнні Дагавора аб ракетах сярэдняй і меншай далёкасці і заявіў пра намер выйсці з яго. У МЗС Расіі словы амерыканскага прэзідэнта назвалі шантажом, падкрэсліўшы пры гэтым, што на карту пастаўлена ядзерная бяспека ўсяго свету.