Заражэнне вірусам Эбола падазраюць у жыхароў Польшчы

14 октября 2014

У Польшчы, Бельгіі, Чэхіі і Канадзе шпіталізаваны некалькі чалавек з падазрэннем на ліхаманку Эбола. Усе яны працавалі ў Заходняй Афрыцы альбо кантактавалі з людзьмі з гэтага рэгіёна. У пацыентаў высокая тэмпература, яны ўжо здалі аналізы, зараз медыкі чакаюць вынікаў. Паводле звестак Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, ахвярамі эпідэміі Эбола ў Западнай Афрыцы сталі больш за чатыры тысячы чалавек.