Больш як 447 тысяч тон збожжа намалацілі моладзевыя экіпажы

9 августа 2019

Больш як 447 тысяч тон збожжа намалацілі моладзевыя экіпажы. Ёсць і асобныя перадавікі. Так, два тысячнікі адзначыліся ў Мінскай вобласці, па адным - у Брэсцкай і Магілёўскай. А ў самым паўночным рэгіёне ўжо ёсць і першы трохтысячнік. Усяго ж у бітву за ўраджай уключыліся больш як 700 моладзевых экіпажаў. Нараўне з камбайнерамі, актывісты БРСМ працуюць і вадзіцелямі - перавозяць збожжа. Паводле традыцыі на палях арганізаваныя ўшаноўванні маладых лідараў. Ім уручаюць вымпелы і дыпломы, бацькам перадавікоў накіроўваюць падзячныя лісты. 

Па выніках жніва падвядуць і вынікі рэспубліканскага праекта "Моладзь - за ўраджай!", вызначыўшы лепшых у намінацыях "Моладзевы экіпаж камбайнёраў, які дасягнуў найбольшага намалоту" і "Малады вадзіцель, які перавёз найвышэйшую колькасць збожжа".