Затрыманы наркабарон Бельтран Лейва

2 октября 2014

У Мексіцы затрыманы адзін з самых вядомых наркабаронаў у свеце - лідар картэлі Бельтран Лейва. Паводле інфармацыі МУС, аналіз ДНК павінен пацвердзіць асобу арыштаванага. Аднак улады ўпэўненыя, што гэта менавіта ён. Вядома, што наркабарон узначаліў картэль у 2009, змяніўшы брата Артура, забітага ў перастрэлцы з паліцыяй. У ЗША за галаву Бельтрана даюць пяць мільёнаў долараў. Менавіта яго наркакартэль пастаўляў у Злучаныя Штаты буйныя партыі какаіну, марыхуаны, гераіну і метамфетаміну.