Затрыманы яшчэ адзін падазроны па справе аб тэракце ў "Крокус Сіці Холе"

29 марта 2024

У Расіі затрыманы яшчэ адзін падазроны ў саўдзеле ў тэракце ў "Крокус-Сіці-Холе". Следства будзе хадайнічаць  аб яго арышце. Мужчына, імя якога не называецца, меркавана ўдзельнічаў у схеме фінансавання тэрарыстаў. Паводле апошніх звестак, у выніку страляніны і пажару ў будынку канцэртнай залы ў Падмаскоўі загінулі 143 чалавекі, яшчэ больш за 180 пацярпелі.