Пацешны поні з японскага горада Саку

24 февраля 2017

У сетцы імкліва набірае папулярнасць забаўнае відэа, як мініяцюрны поні сядзіць у дзіцячым стульчыку і абедае морквай. Пры гэтым смешна прычмяквае і дапамагае сабе капыткамі. Частка гледачоў назвала здымку цудоўнай. Але некаторыя з імі катэгарычна не пагадзіліся, яны абвінавацілі аўтара роліка ў здзекаванні з жывёліны. Журналісты выдання Sun ужо высветлілі, што відэа было знята на ферме Суетошы ў японскім горадзе Саку.