За апошнія суткі лік ахвяраў урагану "Мэтью" на Гаіці падвоіўся

8 октября 2016

Лік ахвяраў урагану "Мэтью" на Гаіці толькі за апошнія суткі падвоіўся - і вось-вось дасягне 900 чалавек. У шматлікія населеныя пункты на поўдні і паўднёвым захадзе краіны можна трапіць толькі морам або па паветры. Паўсюдна парушаныя падача электраэнергіі і тэлефонная сувязь. Жах такой маштабнай і страшнай катастрофы ў тым, што больш-менш ясная карціна аб колькасці загінуўшых і непасрэдна ацэнка ўрону будзе атрымана не раней, чым яшчэ праз некалькі дзён.

Расказвае Анатоль Ліпецкі: На зямлі - страшна, жудасна. З космасу - маштабна. Амерыканскае аэракасмічнае агенцтва паказала кароткі відэаролік, які захаваў від на ўраган "Мэцью" з борта Міжнароднай касмічнай станцыі. "Мэцью", як і чакалася, стаў наймацнейшым ураганам у рэгіёне за апошнія 10 гадоў. Зараз метэаролагі назіраюць рух катаклізму па паўднёвым усходзе ў ЗША.

Больш за 200 кіламетраў за гадзіну. На такой хуткасці "Мэцью" ўляцеў у Фларыду. Ахвяры, рэжым надзвычайнай сітуацыі, пужаючыя прагнозы выклікалі паніку. Зараз сотні тысяч жыхароў штата з'ехалі далёка ўглыб мацерыка. Шматлікія з тых, хто засталіся, сядзяць без святла, гэта каля 600 тысяч хатніх гаспадарак.

З-за непагадзі ў ЗША адменены амаль пяць тысяч авіярэйсаў, уключаючы міжнародныя. І гэтыя веерныя адмены і пераносы працягваюцца па меры таго, як "Мэцью", патроху страчваючы сілу, ідзе далей. Ён ужо цяробіць Джорджыю, Паўночную і Паўднёвую Караліну.

Але калі ўсходняму ўзбярэжжу ЗША ёсць дзе перачакаць і, хутчэй за ўсё, будзе куды вярнуцца, то ўзбярэжжа Гаіці пасля ўдару "Мэцью" - у руінах. Дзяржаве пагражае эпідэмія - ратавальнікі знаходзяць новыя целы, іх занадта шмат, трупы гніюць. Статыстыка па загінуўшых абнаўляецца кожныя некалькі гадзін. Гуманітарныя арганізацыі пачалі дастаўку пітной вады, харчавання і медыкаментаў.