Швецыя ўвядзе часовы пагранічны кантроль з-за рэкорднага патоку бежанцаў

12 ноября 2015

Швецыя сёння ўвядзе часовы пагранічны кантроль на поўдні краіны з-за рэкорднага патоку бежанцаў. Наплыў перасяленцаў паставіў пад пагрозу грамадскую бяспеку ў каралеўстве. Сёлета на 9 з паловай мільёнаў грамадзян прыпадае амаль 200 тысяч новых мігрантаў. Як паведамляе МУС дзяржавы, у бежанцаў зараз ёсць тры варыянты: вярнуцца на радзіму, шукаць сховішча ў Швецыі або ж выбраць іншую краіну, калі Швецыя была транзітнай. Кантроль уведзены пакуль на 10 дзён, магчыма прадаўжэнне тэрміна да 20 дзён. Адзначым, раней Швецыя прапанавала перагледзець Дублінскае пагадненне.