За два дні абвастрэння сітуацыі ў Нагорным Карабаху загінулі не менш як 33 чалавекі

4 апреля 2016

Усяго за два дні абвастрэння сітуацыі ў Нагорным Карабаху загінулі не менш як 33 чалавекі, трое з якіх - мірныя жыхары. Параненых - больш як 200. Такія даныя прыводзіць Упраўленне ААН па каардынацыі гуманітарных пытанняў са спасылкай на афіцыйныя крыніцы ў Арменіі і Азербайджане. Грамадзянства загінуўшых і параненых не ўдакладняецца. У населеных пунктах, якія закранулі баявыя дзеянні, паводле даных ААН, пражываюць каля 14 з паловай тысяч чалавек. Раней Генеральны сакратар сусветнай арганізацыі Пан Гі Мун заявіў аб крайняй занепакоенасці паведамленнямі з Нагорнага Карабаха і заклікаў "усе бакі, што маюць дачыненне да канфлікту, неадкладна пакласці канец узброеным дзеянням і распачаць крокі па дээскалацыі сітуацыі".