Паўднёвую Азію скаланула наймацнейшае за апошнія гады землетрасенне

27 октября 2015

Сёння ўвесь свет сочыць за лёсам Паўднёвай Азіі. Рэгіён скаланула наймацнейшае за апошнія гады землетрасенне. Мінімум 350 чалавек загінулі. Магнітуда штуршкоў склала сем з паловай. У Афганістане, Індыі і Пакістане разгорнутыя пошукава-выратавальныя работы. Бліжэй за ўсіх да эпіцэнтра падземных штуршкоў аказаўся афганскі горад Файзабад. Ачаг землетрасення знаходзіўся на глыбіні 200 кіламетраў. Як гавораць навукоўцы, калі б землетрасенне адбылося крыху бліжэй да паверхні зямлі, Афганістан не пазбегнуў бы больш маштабных разбурэнняў.

Расказвае Аляксандра Пінчук. Эпіцэнтр землетрасення знаходзіўся ў раёне грады Гіндукуш - на мяжы паміж Пакістанам і Афганістанам. Сотні жыхароў усіх закранутых землетрасеннем краін пацярпелі. Штуршкі ад землетрасення адчувалі і жыхары цэнтральнаазіяцкіх краін. Водгаласы адчулі нават у Новасібірску.

Прэзідэнт Афганістана Ашраф Гані выказаў спачуванні сем'ям загінуўшых. Ён паабяцаў аператыўна забяспечыць медыцынскай і сацыяльнай дапамогай усіх, хто мае ў гэтым патрэбу.

Землетрасенне стала адным з самых магутных за апошнія гады. Яго ачаг знаходзіўся на глыбіні 212 з паловай кіламетраў і за 45 кіламетраў на паўднёвы захад ад горада Жарм. Падземныя штуршкі адчуваліся ў Таджыкістане, Кіргізіі, Бангладэш, Азербайджане і Казахстане.

З Пакістана большая частка паведамленняў пра тых, хто загінуў, прыходзіць сёння з паўночных раёнаў краіны. Як вядома, сярод загінуўшых ёсць дзеці. У панядзелак у сталіцах Індыі, Пакістана і Афганістана была праведзеная эвакуацыя. Урадам усіх закранутых землетрасеннем краін даручана правесці экстранную ацэнку ўрону. Як вядома, 10 гадоў таму магутнае землетрасенне на поўначы Пакістана забрала жыцці больш як 18-ці тысяч грамадзян краіны.