Яркае светлавое шоу ў кітайскім Ухані

17 октября 2019
Урачыстасць прысвяцілі адкрыццю VII Сусветных ваенных гульняў, якое адбудзецца заўтра. Па традыцыі ў спаборніцтвах прымаюць удзел вайскоўцы больш як ста дзяржаў. Нашу краіну  прадставіць зборная Узброеных Сіл Беларусі. У яе складзе больш за 90 спартсменаў-вайскоўцаў, якія пакажуць сябе ў 12 відах спорту. Гэта стральба з лука, бокс, фехтаванне, дзюдо, парашутны спорт.