Японія запусціла ракету-носьбіт новага пакалення

17 февраля 2016

Японія запусціла ракету-носьбіт Н-2A № 30 з рэнтгена-астранамічным спадарожнікам новага пакалення ASTRO-H. З дапамогай рэнтгена-астранамічных спадарожнікаў - г.з. касмічных абсерваторый - навукоўцы вывучаюць працэсы ў космасе, нябачныя для звычайнага вока, напрыклад, пры высокай тэмпературы выбуху звышновай зоркі, а таксама ў чорных дзірках і ядрах галактык.

Раней Японія запускала ўжо пяць такіх спадарожнікаў. Цяперашні ASTRO-H даўжынёй 14 метраў, важыць 2,7 тоны. Ён з'яўляецца самым цяжкім навуковым спадарожнікам у краіне.