Японія не будзе плаціць турыстам

28 мая 2020
Японскае агенцтва па турызме аспрэчыла інфармацыю аб тым, што Токіа будзе выдаваць замежным турыстам ваўчары на пакрыццё кошту падарожжа, каб стымуляваць турызм у краіне. Раней у сацыяльных сетках і інфармагенцтвах з'явілася інфармацыя аб тым, што за кожны дзень знаходжання падарожнікам, якія забраніравалі гатэль, абяцалася 185 долараў штодня.