Выбухі прагрымелі сёння ноччу у Нідэрландах

4 июня 2014

Некалькі выбухаў прагрымелі сёння ноччу на хімічным заводзе кампаніі Shell у Нідэрландах. Недалёка ад Ратэрдама пачаўся буйны пажар. Языкі полымя, паводле слоў відавочцаў, відаць на адлегласці дзясяткаў кіламетраў. Паведамляецца пра двух параненых работнікаў завода. Інфармацыі наконт прычын выбухаў пакуль няма. Мясцовыя ратавальнікі высвятляюць, ці няма пагрозы для насельніцтва ад дыму, які ідзе ад таксічнага завода.