Пасажыры, якія выжылі ў начным крушэнні верталёта ў Нью-Ёрку, памерлі ў бальніцы

12 марта 2018

Раніцай мы расказвалі пра авіякатастрофу. Паветранае судна ўпала ў праліў Іст-Рывер. Целы дзвюх ахвяр вадалазы знайшлі адразу, а трох пацярпелых экстранна шпіталізавалі. Але выратаваць іх не ўдалося. Адзначым, што выжыў толькі пілот верталёта. Яго стан ацэньваецца як нармальны. Прычыны надзвычайнага здарэння не вядомыя.