Чэшская Рэспубліка або Чэхія?

15 апреля 2016
Краіна рыхтуецца атрымаць другую афіцыйную назву, якая вельмі папулярная сярод турыстаў, але не замацаваная ў дакументах. Ініцыятыву ўрада павінен адобрыць парламент краіны, пасля чаго новую назву прапануюць унесці ў базу ААН. Зрэшты, ідэя падабаецца далёка не ўсім. Жыхары краіны лічаць назву "Чэхія" немілагучнай. А вось улады наадварот выступаюць за яе, бо скарочаны варыянт будзе прасцей выкарыстоўваць, у прыватнасці, пры маркіроўцы прадуктаў і адзення.