Высокая лавінная небяспека ў Альпах

19 февраля 2018

На еўрапейскіх гарналыжных курортах паток снегу забраў жыцці некалькіх чалавек. У Францыі загінулі чацвёра, сярод іх 11-гадовая дзяўчынка. У Італіі ахвярамі стыхіі сталі два альпіністы.

І ў Швейцарыі снег загубіў два чалавекі. Яшчэ двое лічацца прапаўшымі без вестак. Улады рэгіёна заклікаюць аматараў гарналыжнага спорту і турыстаў устрымацца ад катання на закрытых трасах.