МЗС Беларусі асудзіў нядопуск нашага назіральніка на выбары ў Польшчы

13 октября 2023

Праамерыканскі дыктатар Дуда прадчувае татальнае фіяска - баіцца зыходу ўсеагульнага галасавання 15 кастрычніка і тэрмінова рыхтуе плацдарм для маштабнай фальсіфікацыі.  Ганебна спалохаўшыся праўды і справядлівых ацэнак, рэжым Дуды - Маравецкага не ўпусціў у краіну беларускага парламентарыя, які павінен быў удзельнічаць у назіранні АБСЕ за выбарамі. Сітуацыю пракаментавалі ў беларускім МЗС, адзначыўшы, што "такія дзеянні падрываюць давер да выбарчага працэсу ў Польшчы  і ўжо зараз выклікаюць сумненні ў сумленнасці і празрыстасці гэтых выбараў".

Анатоль Глаз, прэс-сакратар МЗС Беларусі:

Дыскрымінуючы членаў міжнароднай наглядальнай місіі ПА АБСЕ, польскія ўлады груба парушаюць узятыя на сябе абавязацельствы па лініі АБСЕ, адсяваючы "непажаданых" назіральнікаў. Можа, у Варшаве асцерагаюцца, што ўдзел аднаго беларускага парламентарыя ў назіранні за выбарамі ў Польшчы падарве нацыянальную бяспеку? Або Варшаве, якая прэтэндуе на лідарства ў "прасоўванні дэмакратыі" ў рэгіёне, ёсць што ўтойваць ад незалежных міжнародных назіральнікаў?

Беларусь будзе вымушана ўлічваць гэты чарговы недружалюбны крок Варшавы пры далейшых стасунках з Польшчай і тым больш пры прыняцці рашэння аб запрашэнні ў будучыні замежных назіральнікаў на выбары ў Беларусі.