Выбары ва Украіне адбыліся. Хто зойме месцы ў Радзе?

22 июля 2019

Што ж датычыцца краіны-суседкі, то зараз там занятыя вынікамі галасавання на выбарах у Вярхоўную раду дзявятага склікання. Яны прайшлі напярэдадні. Паводле папярэдніх вынікаў, перамагае партыя "Слуга народа". Прычым палітычная сіла Уладзіміра Зяленскага ўпершыню ў гісторыі краіны можа сфарміраваць аднапартыйную большасць. З чым, вядома, не згодны іншыя парламенцкія фракцыі. Так, "Батькивщина" Юліі Цімашэнкі і "Голас" Святаслава Вакарчука маюць намер аб'ядноўваць намаганні ў Радзе з пераможцам. А ёсць яшчэ апазіцыйная платформа - "За жыццё" і "Еўрапейская салідарнасць" Парашэнкі. Ужо напрыканцы жніўня новаабраныя народныя дэпутаты збяруцца на першае пасяджэнне. Якія настроі зараз пануюць у Кіеве з украінскай сталіцы - наш палітычны аглядальнік Аляксей Волкаў.

Зараз ужо можна сказаць афіцыйна, што ў традыцыйна жоўта-сінія ўкраінскія колеры дабавіўся яшчэ зялёны і мінімум на найбліжэйшыя пяць гадоў. Партыя "Слуга народа" імчыць на ўсіх парах да таго, каб наогул ні з кім не размаўляць у парламенце. Палітычная ЗЕ-сіла, паводле даных ЦВК, набірае больш як 50 працэнтаў галасоў - а гэта аднапартыйная большасць у Радзе.

З улікам мажарытарных спісаў прыхільнікі Зяленскага пад сябе забіраюць 247 месцаў у Радзе. Дарэчы, для прыняцця закона неабходна 226 галасоў, што азначае зялёнае святло для ўсіх рашэнняў гаранта. Калі восьмае скліканне рабіла ўсё, каб ідэі Уладзіміра Зяленскага сышлі ў нябыт, то гэта будзе працаваць з дакладнасцю да наадварот. Першыя пытанні - новы генпракурор, закон аб здыманні недатыкальнасці і крэсла прэм'ер-міністра.

Такія словы Зяленскага прыкметна прымусілі напружыцца два партыйныя штабы. Песню "Зелени очи" Вакарчук і так апошнім часам на канцэртах імкнецца не спяваць, але ў кааліцыю жадаў, на пасаду прэм'ера магчыма, як і Юлія Цімашэнка, але і тут зараз усё залежыць ад рашэнняў "Слугі народа".

Паводле закона, новая Вярхоўная рада дзявятага склікання павінна пачаць працу не пазней за 9 жа верасня. ЦВК Украіны бярэ некалькі тыдняў, каб далічыць і пералічыць галасы. 

Назіральнікі зафіксавалі больш як тысячу парушэнняў падчас выбарчага працэсу, МУС завяло з дзясятак крымінальных спраў. Незвычайна да ўтылізацыі пустых бюлетэняў падышлі ў Дняпры - там іх вырашылі секчы сякерай. У цэлым, міжнародныя назіральнікі задаволеныя выбарамі.

Такім чынам, цудоўная пяцёрка ў парламенце будзе выглядаць так: "Слуга народа" - прапрэзідэнцкая, апазіцыйная платформа – “За жыццё” - бела-блакітны лагер апазіцыі, які лічыць, што з Крамлём трэба сябраваць. "Еўрапейская салідарнасць" Пятра Парашэнкі, "Батькивщина" Цімашэнкі і "Голас" Вакарчука - апошнія тры абапіраюцца на заходнюю Украіну. Астатнія, хто набраў два працэнты, атрымаюць мільён долараў за год і пакрыццё сродкаў за агітацыю.