Выбары ў Егіпце падоўжылі на суткі

28 мая 2014

У Егіпце сёння апошні дзень прэзідэнцкіх выбараў. Падоўжыць галасаванне яшчэ на суткі вырашыла Цэнтральная выбарчая камісія. Прычынай стала нізкая яўка. За пасаду прэзідэнта ў Егіпце змагаюцца экс-міністр абароны Абдэль Фатах ас-Сісі і лідар левага крыла Хамдзін Сабахі. Першы кіраваў армейскімі сіламі, калі быў адхілены ад улады ранейшы прэзідэнт Егіпта Мухамед Мурсі. Ас-Сісі абяцае егіпцянам у выпадку абрання не даць магчымасці руху Браты-мусульмане аднавіць сваю дзейнасць.