Вулкан Фуэга зноў прачнуўся

20 ноября 2018

У Гватэмале эвакуіравана больш за 4 000 чалавек. Выказваць актыўнасць вогненная гара вышынёй 3 700 метраў пачала суткі таму, слупы попелу дасягалі 7 кіламетраў. Відавочцы паведамляюць пра струмені распаленай лавы з жарала. Паводле інфармацыі ўлад, вывяржэнне, якое доўжылася 32 гадзіны, ужо спынілася. Разам з тым усярэдзіне вулкана працягваюцца выбухі.