Другія суткі працягваецца драма з затрыманнем экс-прэзідэнта Кыргызстана Алмазбека Атамбаева

8 августа 2019

Зараз спецназ другі раз штурмуе яго рэзідэнцыю. Яму супрацьстаяць каля чатырох сотняў прыхільнікаў былога кіргізскага прэзідэнта. Напярэдадні сілавая аперацыя прывяла да гібелі супрацоўніка праваахоўных органаў, траўмы атрымалі дзясяткі чалавек. Як МЗС Беларусі ацэньвае падзеі ў Кыргызстане, на пытанне агенцтва "РИА Новости" адказаў намеснік начальніка ўпраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі ведамства Андрэй Шупляк: "У Беларусі з трывогай назіраюць за становішчам у Кыргызстане, дзе сілавая аперацыя ў дачыненні да былога прэзідэнта Алмазбека Атамбаева прывяла да гібелі супрацоўніка праваахоўных органаў, траўмаў і раненняў грамадзян. Спадзяемся, што гэтыя трагічныя падзеі не прывядуць да дэстабілізацыі становішча ў краіне і раз'яднання кіргізскага грамадства".

У МЗС Беларусі разлічваюць на тое, што кіраўніцтву Кыргызстана атрымаецца забяспечыць вяршэнства закона, стабільнасць у дзяржаве і пазбегнуць далейшай эскалацыі сітуацыі, якая можа пацягнуць за сабою чалавечыя ахвяры.