СААЗ: У сектары Газа колькасць ахвяраў хвароб можа перавысіць колькасць загінуўшых ад удараў

29 ноября 2023

ХАМАС і Ізраіль дасягнулі папярэдняй дамоўленасці аб прадаўжэнні перамір'я яшчэ на два дні - паведамляюць арабскія СМІ. Напярэдадні адбыўся пяты абмен заложнікамі і зняволенымі. На прапускны пункт "Рафах" даставілі 10 чалавек з палесцінскага боку і 30 - з ізраільскага. Усяго ж з пачатку часовага спынення баявых дзеянняў ХАМАС вызваліў 81 заложніка, Ізраіль - 180 зняволеных. У той жа час "Аль Джазіра" паведамляе аб штурме ізраільцянамі горада Джэнін на Заходнім беразе ракі Іардан. Таксама адзначаецца, што ЦАХАЛ бяруць у аблогу мясцовыя бальніцы і праводзяць рэйды ў жылых кварталах.

Гуманітарная сітуацыя ў анклаве застаецца складанай. З-за недахопу паліва, медыкаментаў і забеспячэння, а таксама мэтанакіраваных атак на бальніцы і аб'екты ААН пашкоджаная жыццёва неабходная інфраструктура. І калі сістэма аховы здароўя не будзе адноўленая, ад хвароб рызыкуе загінуць больш людзей, чым ад бамбардзіровак - папярэджвае САЗ.