Хвалі катастрофы пасля падрываў на Кахоўскай ГЭС спускаюцца ўсё ніжэй і топяць новыя сёлы. Хто вінаваты?

7 июня 2023

Сітуацыя з разбурэннем плаціны на Кахоўскай ГЭС застаецца невырашанай. Катастрофа справакавала маштабныя затапленні тэрыторый уздоўж Дняпра ў Херсонскай вобласці, эвакуацыю мясцовых жыхароў, праблемы з вода- і энергазабеспячэннем, нанесла ўрон экалогіі, а таксама стварыла пагрозу бяспецы Запарожскай АЭС. Вінаватыя пакуль не вызначаныя. Расія і Украіна вінавацяць адно аднаго, сусветная грамадскасць пакуль не робіць пэўных высноў. Пакуль жа абодвум бакам канфлікту прыходзіцца мець справу з наступствамі катастрофы, якія, ужо відавочна, стануць каласальнымі.

Падрабязнасці ў Таццяны Волкавай (відэа).