У французскім Кане пачалася ўрачыстая цырымонія ў гонар 70-й гадавіны высадкі саюзнікаў у Нармандыі

6 июня 2014
У памятных мерапрыемствах бяруць удзел прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд, а таксама кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў з амаль дваццаці краін. Сярод запрошаных гасцей - расійскі лідар Уладзімір Пуцін і абраны прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка. Як паведамляюць СМІ, сёння палітыкі могуць абмеркаваць сітуацыю на Данбасе. Праўда, пратаколам сустрэча Пуціна і Парашэнкі не запланаваная. Высадка войскаў у Нармандыі пачалася раніцай 6 чэрвеня 1944 года. Яна адкрыла другі фронт у Еўропе і стала найбуйнейшай дэсантнай аперацыяй у гісторыі.