У Францыі зацверджаны падатак на раскошу

30 декабря 2013

Адпаведнае рашэнне прыняў Канстытуцыйны савет краіны, раней закон адобрыў французскі парламент. Такім чынам, 75-працэнтным падаткам у Пятай рэспубліцы будуць абкладацца заробкі звыш аднаго мільёна еўра. Дакладней, не самі багатыя грамадзяне, а прадпрыемствы, якія выплачваюць сваім супрацоўнікам аклады больш за адзін мільёна еўра. У свой час абодва варыянты закону выклікалі бурную палеміку. Сотні найболей заможных французаў, не жадаючы расставацца са сваімі прыбыткамі, сталі перабірацца ў краіны меншым падаткаабкладаннем. Сярод іх - знакаміты акцёр Жэрар Дэпардзье, які ў пачатку бягучага года атрымаў расійскае грамадзянства.