У Францыі прайшлі масавыя акцыі пратэсту

10 марта 2016

У Францыі прайшлі масавыя акцыі пратэсту супраць рэформы працоўнага заканадаўства. Каля паўмільёна чалавек выйшлі ўчора на вуліцы буйных гарадоў, каб выказаць сваю нязгоду з прапанаванымі ўрадам новаўвядзеннямі. У прыватнасці, рэформа пашырае правы працадаўцаў у пытаннях звальнення супрацоўнікаў і мадыфікацыі рабочага часу. Да дэманстрацыі далучыліся ўсе прафсаюзы і моладзевыя аб'яднанні краіны, а таксама транспартнікі, што выклікала парушэнне руху грамадскага транспарту.