У Францыі ад атак тэрарыстаў абараняюць славутасці

10 февраля 2017

Так, парыжскую Эйфелеву вежу абнясуць куленепрабівальнай шкляной сцяной. Яе вышыня складзе 2 з паловай метры. Агароджай будзе акружаная вялікая частка садоў вакол будынка. Будаўніцтва сцяны плануецца завяршыць увосень. Працы абыдуцца Францыі прыблізна ў 20 мільёнаў еўра. У снежні парламент падоўжыў рэжым надзвычайнага становішча да 15 ліпеня. Ён быў уведзены пасля тэрактаў 13 лістапада 2015-га.