У Францыі аб'явілі праграму Канскага кінафестывалю

4 июня 2020
У Францыі аб'явілі праграму Міжнароднага Канскага кінафестывалю, у яе ўвайшлі 56 карцін. Усяго  на гэты раз заявак паступіла больш, чым у любы папярэдні год - 2067 фільмаў. Карціны, адабраныя ў афіцыйную праграму, пакажуць на восеньскіх кінафестывалях у Таронта, Сан-Себасцьяне, Ангулеме, Венецыі, Нью-Ёрку і Давілі. Канскі кінафестываль -  штогадовая падзея, якую праводзяць з 1946 года ў Канах на Блакітным беразе Францыі. Сёлета ён павінен быў прайсці з 12 па 23 мая, аднак з-за пандэміі арганізатары спачатку перанеслі яго, а затым адмянілі.