Докшыцкая ЦРБ: пацыентаў з пнеўманіяй паступае на 60% менш

13 мая 2020
У Докшыцкім раёне колькасць захварэшых на пнеўманію, у тым ліку і выкліканую каранавіруснай інфекцыяй, знізілася на 60 працэнтаў. Аддзяленні, перапрафіляваныя пад лячэнне пацыентаў з COVID-19, вяртаюцца да звычайнага рэжыму працы, урачы і сярэдні медперсанал ідуць у водпуск. У тым, што колькасць захворванняў у рэгіёне пайшла ўніз, спецыялісты бачаць безумоўныя поспехі медыкаў, а яшчэ - самадысцыпліну жыхароў, арганізацыйную дапамогу мясцовых улад і валанцёраў.  Вольга Маслоўская пабывала ў рэгіёне.