У Франкфурце-на-Майне згарэла вежа Гётэ

12 октября 2017

У Франкфурце-на-Майне згарэла адна з галоўных славутасцяў - вежа Гётэ. Пажар ахапіў пабудову глыбокай ноччу, таму полымя ўбачылі адразу ў некалькіх раёнах горада. Выратаваць вежу пажарныя не паспелі. Назіральная пляцоўка была вельмі папулярная ў турыстаў. Тры гады назад яе капітальна адрамантавалі. Што стала прычынай НЗ - не вядома.