Турыстычны даведнік Мінск і мінскія ваколіцы выйшаў у другім выданні

20 сентября 2014
Фабулу папяровага гіда складаюць 10 маршрутаў па горадзе, сярод якіх пешыя вандроўкі па Траецкім прадмесці, парку імя Янкі Купалы, Верхнім і Ніжнім горадзе, Музеі валуноў, а таксама 10 - па мінскіх ваколіцах. Даведнік прапануе турыстам наведаць гісторыка-культурныя мястэчкі Ракава і Івянца, вёскі, дзе нарадзіліся песняры беларускай літаратуры Колас і Купала, і іншае.

Аўтарам другога, як і першага выдання, стаў экскурсавод з 45-гадовым стажам Мікалай Чырскі. Выданне зроблена па еўрапейскіх стандартах і адрозніваецца высокай якасцю выканання. Гэта, дарэчы, самы поўны даведнік па Мінску і ваколіцах, выданы ў класічным варыянце.