Увага ўсіх сусветных СМІ сёння прыкаваная да бальніцы Святой Марыі ў Лондане

22 июля 2013

Менавіта сюды гэтай раніцай даставілі Кейт Мідлтан. Герцагіня Кембрыджская вось-вось падорыць брытанскай кароне новага спадчынніка. Нягледзячы на дрэннае надвор'е, шпіталь абкружылі журналісты і разявакі. Тым часам букмекерскія канторы ўсё яшчэ прымаюць стаўкі адносна полу, імені і нават вагі будучага манарха. Дарэчы, большасць брытанцаў упэўненыя, што ў Кейт народзіцца дзяўчынка.