Пазачарговыя парламенцкія выбары ў Іспаніі могуць прайсці ў красавіку

14 февраля 2019

У Іспаніі няма бюджэтнага плану на гэты год. Краіна блізкая да датэрміновых выбараў. Іспанскі парламент напярэдадні адмовіўся адобрыць праект дзяржбюджэту, прапанаваны ўрадам на чале з прэм'ер-міністрам Педра Санчэсам. 191 са 350 дэпутатаў прагаласавалі супраць. Сярод іх прадстаўнікі каталонскіх партый. Яны патрабавалі ад урада гарантый дыялогу па пытанні аб самавызначэнні аўтаноміі. Паводле інфармацыі агенцтва Reuters, пазачарговыя выбары могуць прайсці ў красавіку. Яны стануць ужо трэцімі за пяць гадоў. Санчэс прыйшоў да ўлады летам мінулага года пасля вымушанай адстаўкі яго папярэдніка Марыяна Рахоя з-за карупцыйнага скандалу.