Улады ЗША ўзмацнілі правілы продажу электронных цыгарэт

6 мая 2016

Зараз электронныя цыгарэты, цыгары і араматычны тытунь прыраўноўваюцца да звычайных тытунёвых вырабаў. Забараняецца іх продаж асобам, маладзейшым за 18 гадоў, а таксама гандаль імі ў аўтаматах. Прадаўцы атрымліваюць права правяраць дакументы ў пакупніка электронных цыгарэт, у тым ліку гэта датычыцца інтэрнэт-магазінаў. Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя ЗША, прымяненне электронных цыгарэт сярод студэнтаў за апошнія чатыры гады вырасла з 1,5 да 16-ці працэнтаў.