Дзіцячыя аздараўленчыя лагеры рыхтуюцца да летняга сезона - 2021

21 мая 2021
Дзіцячыя аздараўленчыя лагеры рыхтуюцца да старту летняга сезона. Усе працы па рамонце і добраўпарадкаванні там павінны завяршыць да 25 мая. Толькі ў Мінскай вобласці каларытна і з карысцю для здароўя адпачнуць больш як 60 тысяч школьнікаў (гэта каля 40 % ад усіх навучэнцаў). Насычаную праграму для дзяцей падрыхтавалі парадку тысячы лагераў. У Дзяржынскім раёне, напрыклад, разгорнецца палатачны гарадок з песнямі ля вогнішча, скалалажаннем і спартыўным арыентаваннем. Таксама для будучых акцёраў і мастакоў адкрыецца "Арт-акадэмія", юных жа спартсменаў чакаюць у "Алімпійцы".

Гатоўнасць лагераў, а таксама выкананне санітарна-эпідэмічных норм правераць спецыяльныя камісіі. Усяго ў Беларусі ў камфортных і бяспечных умовах адпачнуць больш як 340 тысяч дзяцей.