Улады Нью-Ёрка заяўляюць, што выбух на Манхэтэне быў "відавочным актам тэрарызму"

19 сентября 2016

Новыя звесткі расследавання выбуху ў Нью-Ёрку. Улады горада заяўляюць, што выбух бомбы на Манхэтэне быў "відавочным актам тэрарызму". Зараз паліцыя збірае інфармацыю, каб знайсці доказы, якія прывядуць да арганізатараў тэракта. Ужо вядома, што тэрарысты збіраліся арганізаваць яшчэ адзін выбух непадалёк, але там не спрацаваў дэтанатар. Прыстасаванне, аналагічнае па канструкцыі, ужо абясшкодзілі. Паліцыя атрымала запісы з камер відэаназірання, дзе зняты сам момант тэракта. Нагадаем, выбух прагрымеў у суботу ўвечар, 29 чалавек параненыя. Цікава, што бомбы ў Нью-Ёрку і Нью-Джэрсі мог вырабіць адзін чалавек. Пра гэта паведаміў сёння тэлеканал "Фокс Ньюз" са спасылкай на крыніцы, знаёмыя з ходам расследавання. Выбуховае прыстасаванне спрацавала незадоўга да дабрачыннага забегу ў суботу ў Нью-Джэрсі. Пацярпелых не было.