У Беларусі аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі

26 июля 2016

З-за моцнай спякоты на сёння ў Беларусі аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі.

У большасці раёнаў краіны слупкі тэрмометраў паднімуцца да 32 градусаў. Пры гэтым пройдуць дажджы і навальніцы - у асноўным, па захадзе рэспублікі. Такая анамальна высокая тэмпература, паводле прагнозаў сіноптыкаў, пратрымаецца да канца тыдня. У сувязі з гэтым МНС нагадвае, што ў спякоту варта ўжываць больш вадкасці, абмежаваць працяглыя паездкі на аўтамабілі і ні ў якім разе не пакідаць дзяцей у прыпаркаваных аўто.