Улады Ірака ўдакладнілі звесткі па загінуўшых у выніку серыі тэрактаў 15 студзеня

16 января 2014

73 трупы. Улады Ірака ўдакладнілі звесткі па загінуўшых у выніку серыі тэрактаў 15 студзеня. Нагадаем, 9 бомб у аўтамабілях падарваліся на працягу дня ў Багдадзе. Не менш чым чатыры тэракты ў сталіцы атрымалася спыніць. Гінулі людзі і ў Масуле, Баакубе, Мукдадзіі. У правінцыі Дзіяла тэрарыст-смяротнік учыніў выбух на пахаваннях аднаго з лідараў атрада Сахва, які змагаецца супраць Аль-Каіды і іншых радыкальных арганізацый. Статыстыка 2013-га жахае: летась у Іраку падчас канфліктаў на рэлігійнай і палітычнай глебе загінулі больш чым 6000 чалавек.